на главную - Ко звуку звук

для тех, кто слушает стихи

Янка
Купала:




Жыве Беларусь!      

  mp3  

1010 K

Паязджане      

  mp3  

383 K










ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Цi завылi ваукi, цi заенчыу вiхор, 
Цi запеу салавей, цi загагала гусь, -
Я тут бачу свой край, поле, рэчку i бор,
Сваю матку-зямлю - Беларусь.

Хоць гарыста яна, камянiста яна, 
Вераб'ю па калена, што сею, расце,
Дый люблю ж я яе, шкада хаткi, гумна:
О, такiх няма, мусiць, нiдзе!

З саламянай страхой мая хатка, гумно;
Непачэсна, што прауда, вiднеюць яны,
Дый на iх жа сваёй клау рукой бервяно
I зямлю раунавау пад званы!

З саламянай страхой мая хатка, тачок!
Многа чутак наводзяць i дум на душу;
Я у сне бачу iх, помню кожны разок
I у сэрцы, як веру, нашу.

Хатка сведкай была, як пазнау божы свет;
З хаткi бегау да школы вучыцца чытаць;
Пры лучыне не раз гаварыу казкi дзед;
У двор з хаткi хадзiу зарабляць.

У тачок збожжа, сена я клау кожны год;
У iм першы раз Зосi сказау, што люблю...
У iм з дзеткамi после збiрау умалот
I цяпер пры iм лазню таплю.

А хоць гора зазнау, знiкла доля навек,
Зося парыць зямлю, у свет дзецi пайшлi, - 
Тут жа неяк прывык да усяго чалавек,
Прырос неяк, як корч да зямлi!...

Тут усякая рэч як гавора з табой:
I крывая бярозка, i столетнi дуб,
Снег халоднай зiмой, траука летняй парой, 
I асвер, i абцiснены зруб...

А бурлiвы ручай i зялёненькi сад! - 
Хоць, брат, сэрца аддай i душу хоць аддай!..
Сам садочак садзiу гадкоу дваццаць назад,
А цяпер жа вялiкi, як гай!

З садам гэтым я зжыуся, як з хаткай сваёй;
Знаю, колькi з яго маю яблык i слiу;
Ночак шмат скаратау у iм з Зосяй дауней,
Шмат чаго у iм я пераснiу!

Ой, бывала, як сонейка блiсне вясной,
То ж то рай, далiбог! - захлiпаецца дух, - 
Як на усе на лады, на садок увесь той
Засвяргоча рой птушак-пяюх!

Тут кукуе зязюля, цi шмат пражыву;
Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
Тут крычаць вераб'i i клююць крапiву;
А на усё сонца грэе цяплей i цяплей!..

Цяпер глянь, брацце, вокам на поле, на луг, 
На свiнец-сенажаць, на вузкiя шнуры,
Дзе свiстала каса, бараюбанiу дзе плуг,
Дзе з зары працавау да зары.

Тут даугi-даугi шнур зелянее з аусом;
Блiжэй гонi адны, на iх бульба у шар;
А там далей даугi шнур вiднее з жытцом;
А там голы, як бубен, папар.

Пасяродку ауса галавiсты лянок
Зелянее, iнакш адбiвае сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей на бок
Ад ячменю - дзiрванчык з лазой.

Ды i што гаварыць - дзе я толькi гляджу,
Бачу родненькi край, сваю матку зямлю;
Тут i людзi... ат... што!... аб iх после скажу...
Долi iх надта ж я не люблю!

А вось як не любiць гэта поле, i бор,
I зялёны садок, i крыклiвую гусь!..
А што часам тут страшна заенча вiхор, -
Гэта ёнк, гэта крык, што жыве Беларусь!
..^..   







ПАЯЗДЖАНЕ

Распаўзлася па абшары
Сцюжным пухам, сцюжнай марай
Папаўзуха-завіруха -
Злога духа злыбядуха.

Ў полі дымна, ў полі цёмна,
Беспатольна і заломна,
Ні пуціны, ні упыння,
Як у вечнай дамавіне.

Як у моры, ў белым снегу,
Без днявання, без начлегу,
Ў бездарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць прыязджане.

Едуць, едуць, ані следу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасвету, ні надзеі, -
Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.

Папаўзуха-завіруха
Шэпча, шэпча штось да вуха
Аб музыцы-дудаграі,
Аб пшанічным караваі.

Снежным надзячы начлегам,
Пасыпае сном і снегам,
Лазам лезе ў сэрца, ў вочы,
Зазірае патарочай.

Маладога к маладусе,
Свата к свацці-пасядусе,
Да закосніцы закосню
Жах прытульна прыкаросніў.

Прытуліліся, як дзеці,
Як галубкі на рассвеце,
Як нішто ні знаць, ні ведаць,
І ўсё едуць, едуць, едуць.

А над імі збеядуха,
Папаўзуха-завіруха,
Снежнай хустаючы вехай,
Захліпаецца ад смеху.

1918
..^.. 








всё в исп.  В. Луцкера